For Supporters
Нас не фінансуюць ніякія палітычныя арганізацыі і дзяржаўныя структуры. Уся спонсарская і дабрачынная падтрымка ўжыццяўляецца самімі людзьмі, людзьмі Добрай волі, для якіх Сумленне і Душа не проста словы, а крытэрыі іх Жыцця. Усё фінансаванне ідзе на канкрэтныя справы і дапамогу людзям, а не на структуру і піяр самаго руху, як гэта звычайна робіцца ў арганізацыях спажывецкага грамадства. Міжнародны рух «АЛЛАТРА» пабудаванывыключна на валанцёрскай аснове і яго НАБЫТКАМ з'яўляюцца БЕСКАРЫСЛІВЫЯ, СУМЛЕННЫЯ, НЕАБЫЯКАВЫЯ ЛЮДЗІ.
Міжнародны грамадскі рух «АЛЛАТРА» – гэты сапраўды агульнанародны рух, у якім кожная дзейнасць ужыццяўляецца добраахвотна, на грамадскіх пачатках. Асноўная дзейнасць ужыццяўляецца за кошт ДОБРААХВОТНАЙ ІНІЦЫЯТЫВЫ саміх людзей, іх імкнення змяніць сябе і свет у лепшы бок. Гэта сіла, якая рэальна яднае людзей па ўсёй планеце.
«АЛЛАТРА» з'яўляецца глабальным, сусветным усенародным рухам, да якога далучыліся ўжо мільёны удзельнікаў з больш, чым 180 краін свету. Сваёй першараднай задачайён ставіць стварэнне ўмоў на планеце, спрыяльных фарміраванню духоўна багатага, мірнага, культурна-маральнага, стваральнага.
Мы не абяцаем, мы дзейнічаем!
Мы не вырашаем праблемы наступстваў, мы накіроўваем свае дзеянні на знішчэнне ПРЫЧЫНЫ.
Мы не жывём у ілюзіях, што за нас нехта прыйдзе і штосьці зробіць, мы самі чынім рэальныя справы, змяняючы сябе і грамадства тут і цяпер!
Мы не збіраем астранамічныя сумы на лячэнне аднаго дзіцяці, але мы дапамагаем бальніцам набыць абсталяванне і навучыць дактароў, дзякуючы чаму можна вылечыць мноства дзяцей, якія маюць патрэбу у падобным лячэнні.
Мы не імкнемся аднаразова накарміць галодных, але мы імкнёмся стварыць умовы для таго, каб у сучасным грамадстве для ўсіх людзей адсутнічала праблема голаду.
Мы не падтрымліваем ідэі штучнага, прымусовага скарачэння насельніцтва ў тых рэгіёнах, у якіх не хапае на ўсіх прэснай вады. Але мы актыўна падтрымліваем развіццё сучаснай навукі і ўкараненне ужоіснуючых навуковых распрацовак, якія здольны забяспечыць насельніцтва прэснай вадой раз і назаўжды.
Мы не разбураем і не раз'ядноўваем грамадства негатыўнай інфармацыяй, мы яднаем усіх людзей добрымі, пазітыўнымі справамі!
Мы не правакуем войны. Мы імкнемся да стварэння ўмоў для мірнага існавання ўсіх народаў на планеце!
Мы імкнемся да таго, каб грамадства стала стваральным, а не спажывецкім!
Мы разумеем, што глабальныя пазітыўныя змены і кардынальныя ператварэнні ў лепшы бок у сусветным грамадстве пачынаюцца з кожнага неабыякавага чалавека!
Калі ў вас ёсць пачуццё Гонару, асабістай Адказнасці і ўласнай Вартасці, калі вы неабыякавыя да несправядлівасці і хлусні сістэмы спажывецкага грамадства, калі вы адчуваеце душэўную патрэбу шчыра дапамагаць людзям не на словах, а на справе, далучайцеся да вольнага, незалежнга функцыянавання сацыяльна актыўнага сусветнага грамадскага руху «АЛЛАТРА»! Наш Генеральны дырэктар ― Сумленне!
Кожны з нас ініцыюе і рэалізуе ідэі, дадае свой пасільны ўклад да агульнай справы: нехта ўжыццяўляе фінансавыя ахвяраванні, аказвае спонсарскую падтрымку ці дабрачынную дапамогу, нехта інтэлектуальную, а нехта фізічную. Але кожны з нас максімальна прыкладвае свае намаганні, магчымасці, сваё імкненне быць карысным агульнай справе, скарыстоўваючы свае лепшыя якасці на карысцьпрацвітання стваральнага сусветнага грамадства.
Таму мы ўсе разам – рэальная сусветная
народная ствараючая сіла!
«АЛЛАТРА» - гэты ўсенародны рух. Усе сродкі, у тым ліку спонсарскія і дабрачынная дапамога, накіроўваюцца выключна на канкрэтныя, рэальныя справы. Усё ўжыццяўляецца сумленна і празрыста. Уся дзейнасць ініцыюецца, кантралюецца і рэалізуецца самімі людзьмі.
Email: [email protected]