Партнёры

allatra partners

Міжнародны грамадскі рух «АЛЛАТРА» з'яўляецца базісам для незалежнага сяброўства паміж народамі свету, што існуе па-за ўмоўнасцямі, рамкамі і раздзяляльнымі межамі спажывецкай матэрыяльнай сістэмы. Нашымі асновамі, на якіх мы будуем любыя партнёрскія адносіны, з'яўляюцца

СУМЛЕННАСЦЬ, АДКАЗНАСЦЬ, ПРЫСТОЙНАСЦЬ, ДАБРАДЗЕЙНАСЦЬ.

Нашы ПАРТНЁРЫ ― гэта выдатныя людзі, якія не застаюцца абыякавымі да надзённых праблем чалавечага грамадства ў кожнай кропцы свету. Душэўная ўвага такіх чулых людзей, якія ў сучасным свеце не страцілі прыстойнасць, сваю чалавечую годнасць, пачуццё адказнасці, суперажывання і датычнасці да вырашэння агульнаалавечых праблем, сведчаць, што добрых людзей на Зямлі сапраўды вельмі шмат! Аб'яднаўшыся ў сваім шчырым намеры чыніць дабро разам з іншымі людзьмі, яны прадстаўляюць ДАБРО Ў ДЗЕЯННІ ― усенародную дырэктыўную, стваральную сілу, здольную змяніць свет у лепшы бок.

Кіруючыся сваімі душэўнымі якасцямі, чалавек здольны на многае!

АЛЛАТРА» з'яўляецца ўніверсальным, сусветным, агульнанародным камунікацыйным форумам і выступае ў якасці асноўнага каардынацыйнага цэнтра, апорнай канструкцыяй глабальнай усенароднай ініцыятывы. Гэта ўсенародны сусветны форум, прызначаны для выяўлення надзённых праблем грамадства, пошуку найболей канструктыўных рашэнняў, ажыцяўлення рацыянальных ідэй для вырашэння першарадных пытанняў, звязанных з выклікамі сённяшняга дня.

Механізм супрацоўніцтва нашых Партнёраў заснаваны на ўзаемадапамозе, інтэрактыўным дыялогу паміж людзьмі, рэалізацыі ў першую чаргу сацыяльна значных для грамадства праектаў пры ўсебаковым пасільным удзеле актыўных удзельнікаў Міжнароднага руху «АЛЛАТРА».